Медыум 2016

14 кастрычніка адбылося традыцыйнае свята ў студэнтаў-гісторыкаў, калі яны падыйшлі да мяжы сярэдзіны навучання – гэта святкаванне медыума.Як і ў папярэднікаў, у сучаснага 3 курса было шмат агульнага з імі: гэта і візіткі і агітплакаты з выкладчыкамі, і апрос у шутливай форме на уваходзе ў корпус, або збор “падаткаў” з тых, хто на іх не адказаў. Але 3 курс усе ж такі дабавіў “навізны” у свой медыум, і аб гэтым па парадку.

 

Умоўна медыўм можна было падзяліць на 2 часткі. Першая частка пачалася раніцай з традыцыйнага вывешвання агітплакатаў. Каля іх былі пастаўлены стаканы, каб студэнты, кінуўшы манету у стакан, такім чынам прагаласавалі б за ў варыянт, які больш спадабаўся. Таксама, на ўваходзе ў корпус быў выстаўлены “пост”, дзе кожнаму, хто ўваходзіў, прапанавалася адказаць на любое пытанне ад 1 да 40, або заплаціць “падатак за ўваход”. Зразумела, што нашы студэнты не рэкеціры, таму збор “падаткаў” быў на дабраахвотнай аснове. Таксама, каб адпавядаць гістарычнасці, трэццякурснікі вырашылі выставіць варту у адзенні XIVст. з шчытом і кап’ём. Гэтаму дапамог мясцовы гісторыка – патрыятычны клуб “Кром”.

Пасля абеда пачалася другая частка медыума ў юрыдычным корпусе на Даватара, 3/1. Акрамя студэнтаў у медыуме прымаў ўдзел і выкладчык гісторыі еўрапейскага сярэднявечча дацэнт Генадзь Уладзіміравіч Васюк, якога хлопцы з “Крома” апранулі ў кальчугу.

Студэнты- гісторыкі на сваім медыуме вырашылі адыйсці ад пародыі на сваіх выкладчыкаў, і паказвалі “альтэрнатыўную гісторыю” – гісторыю вачамі студэнта, які прыйшоў на экзамен. “Смешались кони и люди”: тут былі і фараоны, якія хрысцілі свой народ, Напалеон Банапарт разам з мафіяй ішоў у паход на Маскву, Гітлер пайшоў вайной на Цэзара і гэдак далей.

У канцы адбыўся паказ лепшай тройкі агітплакатаў, на якіх былі студэнт і выкладчык у рознай гістарычнай інтарпрытыцыі.

Першае месца: Алег Уладзіміравіч Каляга і Ягор Гацко. Другое: Тадэвуш Тадэвушавіч Кручкоўскі і Юля Стукачова. І трэцяе месца: Ігар Алегавіч Фёдараў разам з са студэнтамі Аляксандрам Рогавым і Яўгенам Грынько.

Гацко Ягор, 3 курс

Вход на сайт