Экскурсія ў музей "Хрысціянскія каштоўнасці і народныя традыцыі ў сям'і"
7 кастрычніка 2016 г. студэнты спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” разам з дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.М.Загідуліным наведалі Музей “Хрысціянскія каштоўнасці і народныя традыцыі ў сям’і”, што знаходзіцца ў сярэдняй школе № 38 г. Гродна. Стваральнік і кіраўнік музея Ходар Святлана Юльеўна расказала студэнтам аб формах і метадах работы школьнага музея як цэнтра духоўнага выхавання навучэнцаў.