“Інтэлектуальныя серады” студэнцкага гуртка “НіКа”

Студэнцкі навукова-даследчы гурток “НіКа” пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін распачаў цыкл адкрытых дыскусій і публічных лекцый пад агульнай назвай “Інтэлектуальныя серады”. Мэта дадзенага праекта – абмяркоўваць у адкрытым фармаце актуальныя праблемы гістарычнай навукі з вядомымі вучонымі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі.

 

12 кастрычніка 2016 г. адбылася першая адкрытая дыскусія на тэму “Візантыя: гісторыя і сучаснасць”. Госцем гуртка быў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Г. Васюк, мадэратарамі дыскусіі выступілі навуковы кіраўнік гуртка А. Горны і старшыня гуртка А. Гаршкоў. Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі праблему ўплыву візантыйскай спадчыны на сучасную культурную прастору беларускага народа.

 

Вход на сайт