Вандроўка ў Мінск

9 кастрычніка студэнты 1, 2, 3, курсаў  факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма разам са школьнікамі 10 А класа СШ №31, на чале з выкладчыкам, прафесарам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спец. гіст. дысцыплін, Ярмусікам Эдмундам Станіслававічам, наведалі сталіцу нашай краіны – г. Мінск. Мэта паездкі - наведаць музей ВАв, а таксама Нацыянальны Мастацкі Музей  РБ.

 

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першы ў свеце, прысвечаны самай страшэннай вайне ХХ ст., і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады нямецкай акупацыі.

Сёння гэта адзін з самых вялікіх музеяў планеты – разам з багацейшымі зборамі ў Маскве, Кіеве, Новым Арлеане –  якія раскажуць пра падзеі ВАв.

.. У гэтыя страшныя гады Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - загінулі каля 3 мільёнаў чалавек, у тым ліку амаль 50 тысяч партызан і падпольшчыкаў. На тэрыторыі краіны дзейнічалі 250 лагераў смерці, сярод якіх вядомы "Трасцянец" - адзін з найбуйнейшых пасля "Асвенцыма", "Майданека" і "Трэблінкі" ...

У ХХI стагоддзі па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі было прынята рашэнне стварыць для музея новы комплекс - з павялічанымі экспазіцыйнымі заламі, сучаснымі тэхнічнымі магчымасцямі, якія дапамагаюць данесці і паказаць больш аб той трагічнай вайне ...

У музеі на плошчы больш за 3 000 м² можна ўбачыць больш за 8 тысяч экспанатаў, якія распавядаюць пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Усяго ў фондах захоўваецца каля 145 тысяч рарытэтаў, сабраных у час баявых дзеянняў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і Германіі, а таксама перададзеных пасольствамі розных краін ужо ў мірны час.

Ваенныя рарытэты складаюць 28 калекцый і экспануюцца ў 10 тэматычных залах:

  • "Свет і вайна";
  • "Свет напярэдадні і ў першыя гады Другой сусветнай вайны";
  • "Дарога вайны";
  • "Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі ў Беларусі летам 1941 года. Смаленская бітва. Бітва пад Масквой 1941-42 гадоў";
  • "Карэнны пералом у ходзе вайны. Савецкі тыл";
  • "Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941-44 гг.";
  • "Партызанскі рух і антыфашысцкая падпольная барацьба ў Беларусі. Удзел савецкіх грамадзян у еўрапейскім руху Супраціўлення 1941-45 гг.";
  • "Вызваленне Беларусі. Разгром фашысцкай Германіі, яе саюзнікаў і мілітарысцкай Японіі";
  • "Беларусь пасля вызвалення. 1944-1950 гады. Памяць пра вайну";
  • "Нашчадкі Вялікай Перамогі".

Мы змаглі не толькі пачуць гісторыю гэтай страшэннай вайны, але таксама “убачыць” гэтую гісторыю. У  залах музея прадстаўлены экспанаты часоў вайны: шматлікія баявыя машыны, танкі, самалёты і г.д. Самае вялікае уражанне аказала зала №7, якая больш паходзіла на сапраўдную партызанскую зону.

Нягледзечы на тое, што гісторыю ВАв мы вывучалі яшчэ са школьных часоў, трэба адзначыць, што дзякуючы наведванню музея, мы атрымалі шмат новых для нас ведаў.

Пасля мы адправіліся ў Нацыянальны Мастацкі Музей (Дзяржаўная карцінная галерэя з 1939 да 1957, Дзяржаўны мастацкі музей з 1957 па 1993) - найбуйнейшае ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва. У экспазіцыі, філіялах і фондасховішчах знаходзіцца больш за трыццаць тысяч твораў, якія фарміруюць дваццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музейныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў свету.

          Вельмі уразіла разнастайнасць прадстаўленных палотнаў і таленавітасць мастакоў. Экскурсавод зрабіла ўсё, каб мы, дзякуючы яе падачы, змаглі поўнасцю пранікнуцца пачуццямі мастакоў. Уразіла вялікая колькасць карцін рускіх мастакоў: Айвазоўскага, Рэпіна, Шышкіна…

Музей - гэта не толькі карціны, гэта яшчэ і людзі. Гэта іх намаганнямі ствараюцца новыя аб'екты культуры, арганізуюцца выстаўкі, выдаюцца кнігі і каталогі, захоўваюцца, рэстаўруюцца і прапагандуюцца творы мастацтва. Зараз калектыў музея налічвае больш за 200 чалавек.

Як усякі жывы арганізм, музей безперапынна расце, папаўняючы свае фонды. Збор рускага і беларускага дарэвалюцыйнага, заходнееўрапейскага, краін Усходу, савецкага беларускага мастацтва налічвае зараз больш за 30 тысяч твораў.

У XXI стагоддзе музей выступіў з перспектывамі далейшага развіцця і ператварэння ў найбуйнейшы ў рэспубліцы выставачны комплекс са значным даследчым патэнцыялам і рэстаўрацыйнай базай…

Мы вельмі ўдзячны нашаму выкладчыку – Эдмунду Станіславалічу, за плённыя экскурсіі і добра праведзены час.

 

Смыкоўская Вераніка, 3 курс

 

Вход на сайт