Адбылася экскурсія “Фарты і доты Гродзенскай крэпасці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны”

13 мая 2016 года філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін у ДУА “Ліцэй № 1 г.Гродна” зладзіў экскурсію “Фарты і доты Гродзенскай крэпасці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны”. Навучэнцы ліцэя наведалі форт № 2 і адзіны неразбураны форт № 4, а таксама пазнаёміліся з лініяй доўгатэрміновых абарончых умацаванняў на  Аўгустоўскім канале. Расказаў ліцэістам пра падзеі, што адбываліся на дадзеных фартыфікацыйных збудаваннях 75 год таму загадчык філіяла кафедры ў ліцэі, дацэнт А.М.Загідулін.

 

Вход на сайт