Студэнты факультэта гісторыі камунікацыі і турызма наведалі з экскурсіяй тэатр лялек

Студэнты 1 – 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з куратарамі Баярчук Т.М. і Жылко У.А. наведалі экскурсію ў Гродзенскі абласны тэатр лялек. Актрысы тэатра, Аляксандра і Таццяна, выступілі ў ролі экскурсаводаў і правялі неверагодна займальную і эмацыйную экскурсію па тэатры. Яны пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй будынка Гродзенскага тэатра, пачынаючы ад часоў гарадзенскага старасты і фундатара будаўніцтва Антонія Тызенгаўза і да сённяшняга дня. Студэнтам пашчасціла трапіць у музей лялечнага тэатра, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі-лялькамі з розных спектакляў: “Маленькі мук”, “Зімовая казка”, “Кузуркіяна”. Экскурсаводы распавялі, што ў спектаклях тэатра лялек шырока выкарыстоўваецца ўвесь арсенал выразных сродкаў: розныя сістэмы лялек (планшэтныя, марыянеткі і інш.), маскі, рухомыя дэталі касцюмаў і дэкарацый, праца акцёраў у драматычным плане. Студэнтам наглядна прадэманстравалі таямніцы майстэрства акцёра лялечнага тэатра, распавялі пра прынцып дзеяння розных відаў лялек, пазнаёмілі з працэсам стварэння лялек ад ідэ і эскіза да гатовай мадэлі.

 

Экскурсаводы звярнулі ўвагу, што спектаклі гродзенскага тэатра лялек атрымалі гарачае прызнанне не толькі ў гродзенскай публікі, але і за мяжой, рэгулярна збіраючы на розных міжнародных тэатральных фестывалях «ураджай» узнагарод, якія шырока прадстаўлены сёння ў залі музея. Так, калектыў тэатра з пастаноўкай «Пікавая дама» перамог на II Нацыянальнай тэатральнай прэміі адразу ў чатырох намінацыях: лепшы спектакль, лепшы спектакль тэатра лялек, лепшая рэжысура і лепшая жаночая роля.

Прыемным сюрпрызам для экскурсантаў аказалася магчымасць зазірнуць на сцэну, у касцюмерны пакой, пабачыць вялікую колькасць убораў і рэквізіту, патрымаць у руках і паспрабаваць кіраваць лялькамі розных відаў. Эскурсанты асабіста пераканаліся, наколькі складаная творчая праца ацкёра лялечнага тэатра, паколькі яна патрабуе неверагоднага таленту, засяроджанасці і высілкаў.

Напрыканцы экскурсіі ўсе ўдзельнікі атрымалі шчырае запрашэнне на будучыя спектаклі і аўтарскія імпрэзы Гродзенскага абласнога тэатра лялек, за што падзякавалі шаноўным экскурсаводам. 

467.JPG - 150.97 KB

468.JPG - 167.80 KB

469.JPG - 126.33 KB

470.JPG - 141.01 KB

 

 

 

 

 

Вход на сайт