Гродзенскія выкладчыкі наведалі гістфак ГДУ імя Ф. Скарыны

Выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Загідулін А.М.і Горны А.С. прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны”, што адбылася 21-22 красавіка 2016 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Гродзенскія гісторыкі выступілі з дакладамі “Дзейнасць польскіх органаў прапаганды ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.)”, “Культурна-асветніцкая дзейнасць “беларускай санацыі” ў міжваеннай Польшчы”, прынялі ўдзел у дыскусіі.

 

Вход на сайт