ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7-8 красавіка 2016 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні "Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі". У рабоце чытанняў прынялі ўдзел вучоныя з Беларусі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі і Украіны, якія прадставілі вынікі найнавейшых даследаванняў па гісторыі беларускай рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны. З дакладам на тэму "Беларуская кніга пад судом міжваеннай Польшчы: справа "Беларускага дэкламатара" на адной з секцыяў чытаняў выступіў выкладчык-стажор кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.
У рамках Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была адкрыта выстава "Францыск Скарына і наш час", прысвечаная вобразу беларускага першадрукара ў сучасным паўсядзённым жыцці. 

 

398.jpg - 125.62 KB

 

 

Вход на сайт