Словы і справы беларускага прафесара: з нагоды прэзентацыі новай кнігі Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча

Гэты зборнік навуковых артыкулаў змяшчае вынікі шматгадовых даследаванняў вядомага навукоўца. На старонках працы прасочваецца гісторыя рукапіснай кнігі, друку, літаратуры і нават музычнага мастацтва Прынёмання, у першую чаргу звязанага з тэкстам. Аўтар сабраў звесткі больш чым пра 600 творчых асобаў  літаратарах і журналістах Гродзенскай зямлі. Трапныя і змястоўныя характарыстыкі герояў даследавання прафесара А.М. Пяткевіча прыцягваюць увагу чытачоў да знаёмых і новых прозвішчаў беларускай літаратуры і друку і не толькі беларускай! Новая кніга змяшчае інфармацыю пра ўсіх пісьменнікаў, творчыя і жыццёвыя шляхі якіх былі звязаны з нёманскімі берагамі: польскамоўных, рускамоўных і творцаў на ідзіш. Дзякуючы гэтаму новая праца прафесара А.М. Пяткевіча стварае глыбокае і панарамнае ўяўленне аб працэсах і здабытках, якія мелі месца ў культурным жыцці Прынёмання на працягу апошнягя тысячагоддзя.

Павіншаваць шаноўнага прафесара Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча з нагоды прэзентацыі новага даследавання прыйшлі шматлікія сябры і калегі: літаратары, навукоўцы, выкладчыкі, а таксама дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, чытачы. На імпрэзе прысутнічалі нават такія ўдзельнікі, якія спецыяльна прыехалі ў Гродна з іншых гарадоў вобласці. Прыемна адзначыць, што выхад у свет новай кнігі прафесара А.М. Пяткевіча выклікаў вялікую цікавасць з боку студэнтаў-купалаўцаў. Тут былі прадстаўнікі самых розных спецыяльнасцей нашага ўніверсітэта: «Беларуская філалогія», «Журналістыка», «Турызм і гасціннасць». Некаторыя студэнты ўжо маюць уласны першы вопыт літаратурнай творчасці. Таму парады вядомага літаратуразнаўцы і крытыка А.М. Пяткевіча былі асабліва каштоўнымі для моладзі. Як пажартаваў сам шаноўны прафесар А.М. Пяткевіч, маўляў, калі студэнты не будуць марнаваць час, то яны маюць шанс трапіць на старонкі другога выдання кнігі.

Студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» і выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны горача віншуюць прафесара Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча з новай кнігай і жадаюць яму моцнага здароў’я і новых творчых ды навуковых поспехаў!

184

301

184

302

184

303

184

304

184

305

 

Вход на сайт