Рок акрыляе
24 лютага на ФІКіТ святкавалі Дзень Роднай мовы. З гэтай нагоды быў праведзены канцэрт беларускай рок-музыкі. Студэнты гралі песні беларускіх выканаўцаў на роднай мове. Дэвіз мерапрыемства - “Рок акрыляе!” Вядучыя Айша і Кацярына распавядалі цікавыя звесткі пра развіццё рок-музыкі ў Беларусі. На гэтым вечары прагучалі не толькі знакамітыя песні беларускіх рок-выканаўцаў, але і ўласныя сачыненні студэнтаў.
На імпрэзе адбыўся дэбют гуртка “ДНБ” у складзе якога былі: Яўген Янюк, Зміцер Станкевіч і Антон Шаранкевіч.Сваёй творчасцю падзяліўся з прысутнымі і Антось Арцюх. Таксама ў гэты вечар сваімі талентамі слухачоў здзіўлялі: Карына Мацкевіч, Рыгор Анскі, Уладзіслаў Бернат, Ягор Гацко, Апалінарыя Лабашынская, Вікторыя, Сяргей, Максім Георгіевіч Пархамчук і інш.
Сустракалі гасцей і сачылі за цягам мерапрыемства Аліса Шэрар і Ірына Аліферчык, якія выконвалі абавязкі адміністратараў.
Цёплую атмасферу і гарачую гарбатку падтрымлівалі Аляксандра Сербін, Антось Арцюх і Апалінарыя Лабашынская, якія выступалі у якасці афіцыянтаў.
Трэба адзначыць, што вечар сапраўды адказваў заяўленаму дэвізу і атрымаўся душэўным і цікавым – проста цудоўным. А мы – арганізатары, вельмі ўдзячны ўсім, хто прыйшоў раздзяліць нашу любоў да роднай мовы і музыкі, і чакаем Вас зноў у нашым міні-кафэ “Бізон”.
Ірына Аліферчык.