Сустрэча з літаратарам
11 снежня адбылася сустрэча студэнтаў III – IV курсаў, якiя вывучаюць гiсторыю культуры Беларусi, з прафесарам Аляксеем Мiхайлавiчам Пяткевiчам. Даследчык гiсторыi беларускай лiтаратуры, член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, лiтаратурны крытык, ён расказаў пра беларускую лiтаратуру завяршальнага этапа савецкай эпохi i Рэспублiкi Беларусь. Гэта было вельмi цiкавае i мудрае выступленне, павучальнае i пазнавальнае для моладзi. Слухалi з затаенным дыханнем. А потым сфатагрававалiся з вучоным i педагогам, чыё iмя ўжо стала легендай нашага ўнiверсiтэта.