Падарожжа ў мінулае
У сераду, 11 лiстапада, мы, студэнты- гiсторыкi 2 курса разам з Iвашчанка Наталляй Альбертаунай, адправiлiся на экскурсiю у Брыгiцкi касцел - архiтэктурна-гiстарычны помнiк XVII ст. Экскурсiю для нас праводзiў рэктар касцела (так як асобнага прыхода касцел не мае) ксендз Антонiй Грэмза.
Пачалася экскурсiя са знаёмства з гiсторыяй i фундатарамi гэтага касцела. Затым ксензд Антонiй раcказаў нам пра колакал, якi ранней стаяў насупраць касцела, i званiлi ў яго тады, калi быу пажар. Нас здзiвiла тое, што гэты колакал мае назву – Себасцьян.
Далей мы перайшлi да ўнутранага ўбранства касцела. Ксендз Антонiй падрабязна i з ахвотнасцю расказаў нам пра гiсторыю асобных рэчаў. Большай цiкавасцi заслугоўвае труна Св. Клеменса. Рэшткi святого и зараз прываблiваюць да сябе шмат вернiкаў.
Яшчэ адна цiкавая рэч –Турынская плашчанiца, але на жаль – копiя.
Затым мы адправiлiся у самае таемнае месца касцела – склеп. Ранней ён служыў месцам для трун святароў i сясцёр законных. Цяпер жа склеп – гэта музей, канферэнц-зал i некалькi пакояў для сустрэч моладзi.
Экскурсiя прайшла цудоўна! Вялiкi дзякуй ксяндзу Антонiю i Наталлi Альбертаўне за цiкавы занятак.