На пары ў Фару.

15 кастрычнiка студэнты 2 курса разам з Наталляй Альбертаўнай Івашчанка  на занятку «Гродназнаўства» адправiлiся на экскурсiю у Фарны касцёл. Праводзiў экскурсiю пробашч касцёла ксёндз Ян Кучынскi.

Пробашч падзяліўся ведамі наконт унутранага убранства касцёла,  таксама разказаў пра стылi, якiя сустракаюцца у святынi. Перш за усё - гэта барокка, ракако, класiцызм. Больш мы даведалiся i пра пажар 2006 года. Але ўсе ж такi вялiкую цiкавасць выклікаў галоўны алтар, а менавiта, фiгуры святых, змешчаныя ў iм.  Кёендз Ян расказаў нам пра «жыццё» i гiсторыю гэтых фiгур. Вялiкай увагi патрабуе iх афармленне i аздабленне.

 

Затым пробашч адвёў нас у майстэрнi касцёла, дзе i вырабляюць, потым аздабляюць як фiгуры, так i iншыя рэчы дэкору. А займаюцца гэтымi справамi муж i жонка - Мiкалай i Багдана.

Мiкалай у цяперашнi час займаецца рамонтам бакавога алтара Св. Троіцы. Работы амаль завершаны. Багдана ж аздабляе i ўпрыгожвае усe рэчы будучага алтара, а канкрэтней, яна займаецца пазалачэннем. Як мы даведалiся, гэта праца не з легкiх. Яна патрабуе вельмi шмат часу i цярпення. Багдана паказала нам свае рабочыя iнструменты i рэчы, над якiмi яна  зараз працуе. Было вельмi цiкава слухаць i назiраць за працай гэтых цудоўных  майстроў.

Вялiкi дзякуй Наталлi Альбертаўне, ксёндзу Яну i выдатным майстрам за цудоўную экскурсiю.


 

                                                                       Смыкоўская Вераніка, 2 курс.

Вход на сайт