Чарговае пасяджэнне «Школы юнага гісторыка» адбылося ў доме-музее М. Багдановіча
Чарговае пасяджэнне «Школы юнага гісторыка» адбылося ў доме-музее М. Багдановіча. Навучэнцы СШ № 38 паўдзельнічалі ў займальнай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае», пад час якой змаглі пазнаёміцца з рознымі гаючымі зёлкамі, а таксама пагуляць у гульню «Фанты». Пасля музычнай паўзы, научэнцам было прапанавана сабраць папяровую мадэль дома-музея.
У г. Гродна сям’я Багдановічаў жыла 4 гады. Менавіта тут прайшло ранняе дзяцінства будучага паэта. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў музея – два зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок», метрыкі брата Максіма Льва і сястры Ніны, якія былі ахрышчаны ў Гродне, сямейныя фотаздымкі. Нагадаем, што будынак, у якім размешчаны дом-музей Максіма Багдановіча, быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя.
Макет дома-музея М. Багдановіча распрацаваў інжынер Ігар Адасік. Мадэль ўяўляе сабой дакладную копію будынка, паменшаную ў 100 разоў.
Удзельнікі «Школы юнага гісторыка» на працягу года знаёміліся з гістарычнымі будынкамі Гродна і Гродзеншчыны і рабілі іх папяровыя макеты. Апошні ў гэтым навучальным годзе занятак «Школы юнага гісторыка» быў дастаткова насычаным і ў некаторай ступені складаным. Навучэнцам давялося паказаць ўсе свае ўменні і навыкі, якія яны набылі за год практычных заняткаў. У выніку было зроблена 2 мадэлі, адна з якіх засталася ў музеі, а другая – у СШ № 38.
Вялікі дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства!!!