ІІ абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя вучняў “Край Гарадзенскі”
ІІ абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя вучняў “Край Гарадзенскі” адбылася 24 красавіка на базе УА “Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна”.
23 секцыі ахоплівалі самыя разнастайныя накірункі краязнаўства. У тым ліку 7 секцый – у гонар 70-х угодкаў Перамогі над фашызмам – адлюстроўвалі розныя напрамкі вывучэння гісторыі Другой сусветнай вайны. На іх выступілі 236 дакладчыкаў з усіх 17 раёнаў вобласці і г. Гродна. Агульная колькасць удзельнікаў канферэнцыі дасягнула больш за 300 чалавек.
На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі канферэнцыі мелі шчаслівую магчымасць пачуць цудоўную лекцыю прафесара А.Т. Федарука (БДПУ імя М. Танка) на тэму яго новай кнігі “Старинные усадьбы Гродненщины”. Гэты выступ бляскучага навукоўцы стаў для пачынальнікаў-даследчыкаў своеасаблівым узорам майстэрства навуковай прамовы і дэманстрацыяй глыбокага навуковага інтарэсу.
Канферэнцыя праводзілася пад эгідаю Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства і пад навуковым куратарствам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы. Пляцоўка гімназіі №1 стала для канферэнцыі пастаяннай.
У журы секцый працавала 46 настаўнікаў г. Гродна і вобласці, выкладчыкаў ГрДУ імя Я. Купалы, спецыялістаў ГДГАМ, краязнаўцаў. У тым ліку 10 чалавек з сёнешняга факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Гэта – Трацяк І.І., Чувак С.В., Словік С.У., Баярчук Т.М., Мыслівец М.Л., Токць С.М., Адасік К.А., Грамыка А.В., Рогач Л.М., Карнялюк В.Р. Напярэдадні канферэнцыі дасланыя працы рэцэнзавалі С.А.Піваварчык і В.Р. Карнялюк.
Чарговая канферэнцыя “Край Гарадзенскі” стала сапраўднай дэмастрацыяй шырокага краязнаўчага інтарэса сярод вучняў і настаўнікаў Гродзеншчыны.
Краязнаўчы змест дзейнасці вучняў-удзельнікаў канферэнцыі з’яўляецца добрым прыкладам профарыентацыйнай справы ў накірунку гістарычных і турыстычных спецыяльнасцяў.
В.Р. Карнялюк