Традыцыйная паездка на Краснасельскія шахты
7.11.2026 адбылася традыцыйная паездка (ужо восьмая) на Краснасельскія шахты (Ваўкавыскі раён). У ёй прынялі ўдзел студэнты 1-4 курсаў спецыяльнасці “Гісторыя”, магістранты і малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Чубараў М.У. Пад час экскурсіі студэнты пазнаёміліся з сядзібай Патоцкіх у г.п. Рось і іншымі архітэктурнымі помнікамі дадзенага населенага пункта. На саміх крэмнездабыўчых шахтах, загадчык кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гаршкоў А. Д. распавёў пра гісторыю даследавання помніка і асаблівасці яго функцыянавання. Пасля гэтага, былі праведзены археалагічныя даследаванні па лакалізацыі крэмнеапрацоўваючых майстэрань, якія былі адкрыты ў 1925 г. С. Шмітам і, згодна літаратурным звесткам, былі знішчаны. У выніку праведзеных работ, былі зафіксаваны амаль усе вышэйузгаданыя аб’екты, якія маркіраваліся крамянёвымі знаходкамі. Усяго было зафіксавана 4 майстэрні і яшчэ для двух былі ўдакладнены межы.
Атрыманая калекцыя крамянёвых артэфактаў налічвае некалькі соцен знаходак, якія будуць выкарыстаны ў навуковай дзейнасці выкладчыкаў і сябраў Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі.

