Археолагі ГрДУ імя Янкі Купалы адпрацоўваюць методыку пошуку археалагічных помнікаў
1.11.2026 г. студэнтамі і магістрантамі спецыяльнасці “Гісторыя”, сябрамі Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабраторыі, сумесна з малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Чубаравым М.У. былі праведзены археалагічныя даследаванні каля мікрараёна Зарыца (г. Гродна). Пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, дацэнта, загадчыка кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Гаршкова А.Д. былі здзейснены паверхневыя зборы на ворыўным полі, лакалізаваным на беразе былога ручая, з выкарыстаннем геадэзічных прыбораў – GNSS прыёмніка і тахеометра. Сутнасць даследавання заключалася ў тым, што здымка размяшчэння знаходак, якія зафіксаваныя пад час паверхневых збораў і аналіз іх лакалізацыі адразу ў палявых умовах дазволілі адразу вызначыць найбольш перспектыўныя зоны для далейшых работ. У рэжыме рэальнага часу, на камп’ютары былі вылучаны канцэнтрацыі знаходак, уплыву на іх дэлювіальных працэсаў і антрапагеннага ўздзеяння па сродкам распашкі. У выніку, намі была атрымана інфармацыя для праведзення далейшых, стацыянарных даследаванняў, звязаных з шурфоўкай мясцовасці і, пры патрэбе, раскопак.
Вынікі дадзеных работ плануецца прадставіць на канферэнцыі маладых вучоных, якая адбудзецца ў г. Брэсце 10-12 снежня 2026 г.

