Памяць вайны на вуліцах Гродна
Студэнты-гісторыкі наведалі мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое прайшло ў Новым замку.
Шматлікія вуліцы нашага горада памятаюць аб гадах ваеннага ліхалецця. Многія з іх пасля перамогі былі названы імёнамі тых людзей, якія аддана абаранялі сваю радзіму ад ворагаў. У Гродне налічваецца 36 такіх вуліц. Аляксей Антонаў, Георгій Захараў, Дзмітрый Карбышаў, Іван Болдзін, Вольга Соламава, Вера Харужая, Павел Брыкель, Вольга Санфірава, Іван Скрыннік – гэта далёка няпоўны пералік іх імёнаў. У кожнага героя розны асабісты лёс, але іх звязвае адно – вайна і пачуццё адданасці сваёй Радзіме. Дзякуючы такім людзям мы жывем пад мірным небам, не ведаючы бяды.
Мы ганарымся нашымі героямі! Памяць аб іх не згасне ніколі!