Інтэлектуальныя серады
30 красавіка адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках цыкла публічных дыскусій «Інтэлектуальныя серады» студэнцкага гуртка «НіКа».
Перад студэнтамі і выкладчыкамі факультэта з публічнай лекцыяй выступіў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алег Дзярновіч.
У сваёй лекцыі вучоны закрануў жыццё і дзейнасць малавядомай постаці гісторыі нашага горада ‒ сярэднявечнага гродзенскага князя Патрыка, меркаванага сына Давыда Гарадзенскага. Факты, прадстаўленыя на лекцыі, выклікалі вялікую зацікаўленасць у студэнтаў.





