Майстар-клас «Пятніца ў рытме беларускага танца»
У пятніцу, 20 сакавіка, ўніверсітэцкая актавая зала ператварылася ў сапраўдную танцавальную пляцоўку, дзе кіравалі балем запал, смех і народныя матывы.
Тут прайшоў майстар-клас па беларускіх танцах «Пятніца ў рытме беларускага танца». Гэта падзея стала часткай рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё», які аб'ядноўвае людзей праз любоў да беларусіх традыцый і культуры.
Арганізатарам мерапрыемства стала кафедра турызму і культурнай спадчыны, а правялі майстар-клас студэнты харэаграфічнага аддзялення Гродзенскага каледжа мастацтваў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты ўніверсітэта, у тым ліку і замежныя, што зрабіла атмасферу яшчэ больш інтэрнацыянальнай і прыязнай. Пад кіраўніцтвам вопытных танцораў ўдзельнікі развучылі народныя танцы «Падеспань» і «Ойра».







