"Падары кнігу школе"

Студэнты 1 курса спецыяльнасцей «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя» прынялі ўдзел у акцыі «Падары кнігу школе».

Юнакі і дзяўчаты сабралі і перадалі супрацоўнікам навуковай бібліятэкі ўніверсітэта больш за 40 кніг, якія ўваходзяць у спіс школьнай праграмы. Мастацкія творы Л.М. Талстога, Ф.М. Дастаеўскага, У.Г. Караленка, Э.М. Успенскага і іншых пісьменнікаў у хуткім часе папоўняць фонд бібліятэкі адной з сярэдніх школ горада Гродна.

 

 

Вход на сайт