Паэтычны мост на факультэце
20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі правяла паэтычны мост на факультэце паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В. Ламаносава ў анлайн-фармаце.
Гэта ўжо другі паэтычны мост, арганізаваны сумесна факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму і філалагічным факультэтам МДУ імя М.В. Ламаносава, дзе са снежня 2017 года паспяхова працуе Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры, створаны сумесна з ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты і супрацоўнікі МДУ імя Ламаносава, беларускія і замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы чыталі байкі Кандрата Крапівы, Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Максіма Багдановіча і Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц.
Мерапрыемства стала сімвалам сяброўства, павагі да беларускай культуры, традыцый і любові да паэзіі.




