Прэзентацыя навейшых выданняў па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя
5 лістапада ў рамках цыкла публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады" студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа" адбылася прэзентацыя навейшых выданняў па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя.
Перад студэнтамі выступіла вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Бароўская, якая прэзентавала навуковыя выданні, прысвечаныя складаным працэсам гісторыі Беларусі ў міжваенны перыяд.





