Пачалася падрыхтоўка да гульні “Мой Гродна”

30 кастрычніка кафедра турызму і культурнай спадчыны разам з Гродзенскім абласным центрам турызму і краязнаўства і Гродзенскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці (ГАМЦНТ) пачала чарговы сезон падрыхтоўкі да штогадовай гарадской краязнаўчай гульні “Мой Гродна”.

Гэта ўжо шосты сезон гульні. І сёння ў актавай залі ГАМЦНТ адбылася сустрэча вучняў і настўнікаў-кіраўнікоў каманд васьмі школ і гімназій горада з дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандрам Сяргееевічам Горным.

На падставе яскравых прыкладаў А.С. Горны распавёў будучым удзельнікам гульні пра розныя старонкі беларускага руху ў Гродне ў першай палове ХХ ст.

Сустрэча сабрала больш за трыцаць удзельнікаў – аматараў гісторыі. А гэта азначае, што дадзеная гульня і працэс падрыхтоўкі да яе намаганнямі знаўцаў гродзенскай мінуўшчыны з’яўляецца добрым інструментам прафарыентацыі.

Вход на сайт