Прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у даследаванні месцаў генацыду на тэрыторыі Гродзенскай вобласці
8 кастрычніка 2025 г. сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, к.г.н. Гаршкова А. Д. прынялі ўдзел у даследаванні месцаў расстрэлаў мірных жыхароў каля вёсак Коцькі, Дварэц і Наваельня Дзятлаўскага раёна. Агульнае кіраўніцтва вяла старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Змітрэвіч Н. М. Таксама ўдзел у даследаваннях прынялі прадстаўнікі пракуратуры і следчага камітэта Дзятлаўскага раёна.
Галоўнай задачай з'яўлялася праверка мяркуемых месцаў расстрэлаў мірных жыхароў на мясцовасці, даныя аб якіх былі атрыманы пасродкам аэрафотаздымкі. Акрамя гэтага, былі абследаваны аб'екты, якія ўжо ўшанаваны, але маюць пэўныя пытанні па ідэнтыфікацыі. Работы праводзіліся пры дапамозе методыкі бурэння, з далейшай фіксацыяй адкладаў, і праверкай іх эндаскопам. Кожная лунка прывязвалася да мясцовасці пры дапамозе GNSS прыёмніка.
Атрыманыя даныя лягуць у аснову міждысцыплінарнага праекта і напісання курсавых работ студэнтамі-сябрамі СНДАЛ.

