Навуковыя даследаванні Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі

11-12 кастрычніка 2025 г. сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, к.г.н. Гаршкова А.Д. правялі археалагічную разведку ў басейне р. Котра каля в. Бірулічы Гродзенскага раёна.

Даследаванні былі накіраваны на пошук новых помнікаў каменнага веку на прытоках першага парадку (правым беразе) басейна р. Нёман. Вынікам разведкі стала адкрыццё і фіксацыя новых шасці аб’ектаў, якія датуюцца ад фінальнага палеаліту да Новага часу.

Дадзеная інфармацыя ляжа ў аснову навуковай дзейнасці Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі і геаінфармацыйнай сістэмы ARCHEOGISBY.

Вход на сайт