Студэнты-гісторыкі прынялі ўдзел у адкрыцці выставаў музея Смаленская крэпасць

16 кастрычніка 2025 г. на базе Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбылося адкрыццё выстаў, прадстаўленых у рамках дамовы аб супрацоўніцтве музея Смаленская крэпасць.

Студэнты-гісторыкі былі запрошаны ў рамках работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін (кіраўнік – Гаршкоў А.Д.).

Першая выстава прысвечаная сувязі Смаленскай зямлі і паралелям у гісторыка-культурных каштоўнасцях з тэрыторыі Беларусі. Паказаны найбольш значныя аб’екты гісторыі Расіі і Беларусі.

Другая выстава прысвечана ролі Смаленскай крэпасці ў гады Вялікай айчыннай вайны і першыя пасляваенныя гады.

Праекты выкананы ў выглядзе фотапланшэтаў з дадатковай тэкставай і аўдыёінфармацыяй. Акрамя гэтага, дадзеныя выставы ў электронным выглядзе змешчаныя на сайце музея Смаленская крэпасць, куды дазваляюць перайсці QR коды.

Вход на сайт