Дакрануліся да жыватворных крыніц Панямоння

17 верасня студэнты 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнелюком В.Р. прынялі актыўны ўдзел у акрыцці абласной выставы прадметаў традыцыйнай культуры “Панямоння жыватворныя крыніцы”.

Выстаўка пачала дзейнічаць на пляцоўцы Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтру народнай творчасці, які з’яўляецца філіялам кафедры турызму і культурнай спадчыны.

Студэнты не толькі пазнаёміліся з вырабамі традыцыйных рамёстваў з усіх раёнаў вобласці, а гэта былі прыклады падвойнага ткацтва з Адэльску і Гудзевічаў, узорыстае ткацтва з Ліды, дымчатая кераміка са Свіслачы  Асобным бокам адкрыцця сталі майстар-класы па ткацтву. Тут студэнты па чарзе займалі месца, у якасці вучняў майстрых, каб паспрабаваць спасцігнуць таямніцы майстэрства.

Цуд народнага традыцыйнага майстэрства не мог пакінуць абыякавым нікогда. Але разам з захапленнем ад флігранная тэхнікі разнастайнага ткацтва альбо ганчарства гарадзенскіх майстроў, студэнты задаваліся пытаннем: як гэтыя фантасычныя вырабы данесці да масавага турыста?

Магчымасць знаёмства студэнтаў з прыкладамігарадзенскай традыцыйнай культуры ператварала “проста” адкрыццё ў карысную форму турыстычнай адукацыі.

Вход на сайт