Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму

21 лютага студэнты і ўдзельнікі “Школы юнага гісторыка” адзначылі дзень роднай мовы. У гэты дзень ім давялося пакаштаваць беларускую лусту: хлеб з салам.  А за кубкам гарбаты ўсе разам прыгадалі вершы Уладзіміра Караткевіча.

 

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года з мэтай абараніць моўную і культурную разнастайнасць свету. Кожная мова самабытна. Яна мае ўласныя выразы, якія адлюстроўваюць менталітэт і звычаі народа. Мова, якую мы атрымліваем ад бацькоў, фарміруе нашу свядомасць і культуру.

Застаецца толькі дабавіць:

 “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”

Францішак Багушэвіч.

 

 


 

Калаж: Аляксандр Перагудаў

Вход на сайт