Прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у Фестывалі прафесій

13 верасня 2025 г. у Цэнтральным парку імя М. Горкага ў Мінску адбылося маштабнае мерапрыемства Фестываль прафесій.

Усяго было прадстаўлена 15 тэматычных зон, майстар-класы і выставы тэхнікі. У зоне пад назвай “Адукацыйны хаб” разам з іншымі прадстаўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкоў А. Д. разам са студэнтам 3 курса спецыяльнасці “Гісторыя” Пшанічным М. В. прадставілі прафесію археолага. Пляцоўка складалася з выставы археалагічных артэфактаў храналагічна ад палеаліту да перыяду Вялікай айчыннай вайны, назапашаных пад час раскопак праведзеных супрацоўнікамі нашага ўніверсітэта. Удзельнікі змаглі не толькі атрымаць інфармацыю аб спецыфіцы прафесіі археолага ці навучальным працэсе ў ГрДУ імя Янкі Купалы, але і непасрэдна дакрануцца да археалагічнай спадчыны рукамі.

 
 
 
 

Вход на сайт