Выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прыняў удзел у навуковай канферэнцыі ў Тураве

11 верасня 2025 г. дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкоў А. Д. прыняў удзел у IV навукова-практычнай канферэнцыі “Историческое наследие Турова”, якая адбылася на базе ўстаноў сектара культуры Жыткавіцкага райвыканкама ў г. Тураў.

Мерапрыемства праводзілася пад патранажам Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Пад час работы канферэнцыі Гаршкоў А. Д. прадставіў даклад, прысвечаны фінальнаму палеаліту і мезаліту міжрэчча Лані і Случы, у якім была паднята праблема адсутнасці матэрыялаў гэтых перыядаў у нізоўях даследуемых рэк. Вынікі праведзенай работы і атрыманыя высновы знойдуць сваё адлюстраванне ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

 
 
 
 

Вход на сайт