Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя працягвае палявы сезон у новым навучальным годзе
7-8 верасня 2025 г. сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі і студэнты 1 курса спецыяльнасці “Гісторыя” прынялі ўдзел у даследаваннях помнікаў Гродна 16 і Гродна 39 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова А. Д.
На селішчы Гродна 16 праводзілася бурэнне з мэтай высвятлення глыбіні залягання культурнага пласта (ці яго рэшткаў) і далейшага стварэння трохмернай, лічбавай мадэлі аб’екта. Вынікі праведзеных работ будуць прадстаўлены на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гродзенскае княства ў XI-XIII стст. у кантэксце развіцця беларускай дзяржаўнасці” (24-25 верасня 2025 г., Гродна).
Работы на помніку Гродна 39 праводзіліся з мэтай пошуку доказаў лакалізацыі на гэтым месцы лагера ваеннапалонных “Кульбакі” па заданні Пракуратуры Гродзенскай вобласці. Былі праведзены паверхневыя зборы з фіксацыяй матэрыялаў пры дапамозе GNNS прыёмніка, што дазволіць скласці карту распаўсюджання знаходак у дадзенай мясцовасці.