Прэзентацыя невядомых мастацкіх твораў Пётры Сергіевіча

14 верасня ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве ГрДУ імя Янкі Купалы і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы адбылася прэзентацыя невядомых мастацкіх твораў знакамітага беларускага мастака Пётры Сергіевіча.

Творы былі выяўлены дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандрам Горным у сямейным архіве ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Мікалая Марцінчыка. На партрэтах аўтарства Пётры Сергіевіча намаляваны прадстаўнікі сям’і Мікалая Марцінчыка. Доўгі час гэтыя творы былі невядомы нават спецыялістам па мастацтвазнаўству.

Прэзентацыя была прымеркавана да 125-годдзя мастака і Дня народнага адзінства.

Вход на сайт