Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя распачала летні палявы сезон

З 7 па 9 чэрвеня 2025 г. сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі прынялі ўдзел у сумесных археалагічных даследаваннях з Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем ў рамках работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Невялікія работы, звязаныя з захадамі па захаванню пашкоджаных участкаў чорнымі капальнікамі і атрыманнем новых даных аб сярэднявечным паселішчы на поўнач ад г. Гродна праводзіліся пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, к.г.н. Касюк А. Ф. і дацэнта і загадчыка філіала кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова А. Д.

У выніку праведзеных даследаванняў былі выяўлены прадстаўнічыя матэрыялы Х-ХІІ стст. (фрагменты керамічных начынняў, гліняная абмазка і г.д.). Найбольш каштоўнымі прадметамі з’яўляюцца скроневыя кольцы, якія паказваюць на адносную статуснасць насельнікаў дадзенага паселішча.

Атрыманая інфармацыя паказвае на перспектыўнасць далейшых работ шляхам правядзення археалагічных раскопак, якія, на наш пункт гледжання, дазволяць па-іншаму паглядзець на старажытную акругу г. Гродна.

 
 
 
 

Вход на сайт