Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прыняў удзел у абласным семінары, прысвечаным ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей
24 красавіка 2024 года на базе Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбыўся абласны практычны семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў сферы культуры «Осуществление местными исполнительными и распорядительными органами работы по сохранению объектов историко-культурного наследия».
Спікерамі на дадзеным мерапрыемстве выступілі намеснік аддзела па арганізацыі навукова-праектнага і метадычнага забеспячэння ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Бусько В.М., загадчык цэнтрам археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аўласовіч А.М., прадстаўнікі галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення, камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Гродзенскага аблвыканкама.
Разам са спецыялістамі па ахове спадчыны і начальнікамі аддзелаў культур г. Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці, удзел у семінары прыняў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, к.г.н. Гаршкоў А.Д. Цікавасць да мерапрыемства была выклікана работай прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры над распрацоўкай праектаў зон аховы, якая актыўна рэалізуецца ў рамках супрацоўніцтва з райвыканкамамі Гродзенскай вобласці.