Расце колькасць юных знаўцаў Гродна

25 красавіка пад эгідаю нашага факультэта, прафкама студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства прайшла чарговая гарадская краязнаўчая гульня “Мой Гродна”.

У ёй прынялі ўдзел 28 школ горада. Вучні 8-11 класаў цягам амаль трох гадзін дэманстравалі свае веды па вельмі непростым аспектам гісторыі і сучаснасці Гродна. У гэты раз зместам кропак сталі памятныя дошкі Гродна. Акрамя таго як і заўжды адбыўся конкурс капітанаў каманд. На ім гульцам былі прапанаваны пытанні па зместу класічных графюр Гродна М. Цюнта і Т. Макоўскага, акварэлі Н. Орды, музычным творам, звязаных з Гродна. Нарэшце, кульмінацыйнымі пытаннямі для капітанаў сталі заданні па музычных творах, звязаных з Гродна, а таксама разнастайнасць барочных садоў у Гродна.

У рэшцы рэшт пераможцамі сталі ажно чатыры каманды: 1 месца ў каманды 4-й гімназіі, 2-е – адразу ў трох навучальных устаноў (Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я. Карскага, Гімназіі № 10 імя метрапаліта Філарэта (Вархрамеева), Ліцэя № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага). Трэцяе месца – у вучняў гродзенскай сярэдняй школы № 38.

У правядзенні гульні актыўную дапамогу аказалі студэнты ўсяго першага курса спецыяльнасці “Гісторыя”. Таксама ажыцяўленне гульні адбылося пры непасрэдным ўдзеле першых арганізатараў гэтай гульні з канца 90-хгг. ХХ ст – педагогаў Т.А. Еўдакімавай і І.Р. Лапехі. Асобная ўдзячнасць за дапамогу ў арганізацыі гульні Гродзенскаму абласному ўпраўленню спорта і турызму.

Школа гульні “Мой Гродна” – гэта сапраўдная школа патрыятызму для ўсіх яе удзельнікаў. Хочацца спадзявацца на працяг гэтай справы.

Вход на сайт