Купалаўцы памятаюць
12 красавіка ў рамках рэспубліканскага суботніка сябры студэнцкага навуковага-даследчага гуртка НіКа факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пад кіраўніцтвам Аляксандра Горнага правялі добраўпарадкаванне магілы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Гродзенскага педагагічнага інстытута ў 1949-1955 гадах Іосіфа Малюкевіча.
Таксама было праведзена добраўпарадкаванне магіл удзельнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі Мікалая Якімовіча, Дзмітрыя Кулакоўскага, Аляксандра Аршуна і Мікалая Андрушэвіча. У гэтай працы студэнтам аказвалі дапамогу таксама вучні сярэдняй школы № 26 горада Гродна.