Майстар-клас па археалогіі ў Гродзенскім абласным цэнтры турызму і краязнаўства
4 красавіка 2025 г. у рамках супрацоўніцтва з Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства быў праведзены майстар-клас па археалогіі для дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця і іх бацькоў.
Дзякуючы цікаваму расповяду студэнта 3 курса спецыяльнасці “Гісторыя (Археалогія)”, старшыні Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі Чубараву Мацвею, слухачы не толькі даведаліся пра старажытную гісторыю Беларускага Панёмання і ў цэлым усёй краіны, але і змаглі патрымаць у руках археалагічныя артэфакты, што былі здабыты пад час навуковых работ выкладчыкамі і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.