Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя адкрыла новы палявы сезон

30 сакавіка 2025 г. студэнты-сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдата гістарычных навук Гаршкова А.Д. прынялі ўдзел у археалагічнай разведцы на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна.

Агульнае кіраўніцтва даследаваннямі вяла загадчык аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, кандыдат гістарычных навук Касюк А.Ф. Падчас разведкі быў абследаваны ўчастак старыцы р. Рось ад в. Данілаўцы (Ваўкавыскага раёна) да в. Старына (мяжа Ваўкавыскага і Мастоўскага раёнаў). У выніку праведзеных даследаванняў былі адкрыты 8 новых археалагічных аб’ектаў ад каменнага да жалезнага вякоў, якія раскрываюць новыя старонкі старажытнай гісторыі Беларускага Панямоння.

Падобныя работы з’яўляюцца прыкладам працы філіяла кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, які дзейнічае на базе Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ў галіне захавання гістарычнай спадчыны Беларусі.

Вход на сайт