Круглы стол “Апошняя кніга Францыска Скарыны”

26 сакавіка прайшоў круглы стол «Апошняя кніга Францыска Скарыны: да 500-годдзя выдання кнігі «Апостал» з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Падчас круглага стала студэнты, выкладчыкі і госці універсітэта абмеркавалі важную падзею ў календары беларускай культуры: з моманту напісання апошняга твору Францыска Скарыны «Апостал» прайшло 500 гадоў.

Сустрэча была арганізавана Цэнтрам даследвання дыяспар і замежнага беларусазнаўства, старшынёй якога зʼяўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Сяргеевіч Горны. Падчас свайго выступа ён паведаміў удзельнікам мерапрыемства пра выключнасць работ Францыска Скарыны, яго унёсак у развіццё беларускай мовы і культуры, асаблівасці«Апостала» як выдання.

Удзельнікамі мерапрыемства таксама былі кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі і загадчыца аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Наталля Вікенцьеўна Паляшчук. Яны паглыбілі прысутных у гістарычны і літаратурны кантекст эпохі, расказалі пра спецыфіку мовы напісання кнігі, фарміраванне у ёй новых тэм і маралі.

‒ Мерапремства прысведчана вельмі важнаму юбілею для нашай гісторыі, 500-годдзю кнігі Францыска Скарыны «Апостал». Цяжка было не заўважыць шчырую зацікаўленасць прысутных. І яно не дзіўна, бо дзякуючы такой сустрэчы мы ўзгадалі пра ролю старабеларускай мовы ў развіцці нашага народа, ролю Францыска Скарыны ў станаўленні беларускай нацыі і беларускай культуры, ‒ падзяліўся Аляксандр Сяргеевіч Горны.

 
 
 
 

Вход на сайт