Дні праваслаўнай кнігі ў Лідскай епархіі
13 сакавіка кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны прыняў удзел у Днях праваслаўнай кнігі ў Лідскай епархіі.
Прадстаўнік нашага факультэта прадставіў даклад, прысвечаны кнізе «Апостал», выдадзенай Францыскам Скарынай у 1525 годзе. Сёлета адзначаецца 500-годдзе гэтай важнай падзеі ў гісторыі Беларусі.