Міжнародны дзень роднай мовы
Студэнты і супрацоўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму традыцыйна прынялі ўдзел у Купалаўскай дыктоўцы.
Падтрымка і захаванне роднай мовы з’яўляецца важным элементам культурнай спадчыны і ідэнтычнасці беларускага народа. Удзел у падобных акцыях і мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, спрыяе ўмацаванню любві да роднай мовы, разуменню яе важнасці і ролі ў грамадстве, дае магчымасць адчуць мілагучнасць і самабытнасць роднага слова.