Занятак па гродназнаўству для вучняў школ Гродна

Набліжаецца красавік, на які запланавана правядзенне агульнагарадской краязнаўчай гульні для школьнікаў Гродна – “Мой Гродна” (Я этим городом храним…), якую ладзіць кафедра турызму і культурнай спадчыны разам з прафкамам студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і абласным цэнтрам турызму і краязнаўства.

Таму 20 лютага адбыўся чарговы штомесячны, чатвёрты занятак па гродназнаўству для вучняў школ горада. Вучні і настаўнікі пазнаёміліся з новымі фактамі з гісторыі гродзенскай харальнай сінагогі. Занятак праводзіў гісторык Аляксандр Аляксандравіч Перагудаў, які знайшоў у архівах Гродна і Мінска нямала новых звестак па гісторыі будаўніцтва і рэканструявання будынка сінагогі.

Штораз колькасць удзельнікаў заняткаў павялічваецца. Сёння – гэта былі вучні з 18 школ горада агульнай колькасцю каля шасцідзесяці чалавек.

Заняткі па гродназнаўству ў сцянах факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму з’яўляюцца не толькі падрыхтоўкай да краязнаўчага спаборніцтва, але і прафарыентацыйнай пляцоўкай для будучых студэнтаў нашага факультэта.

Вход на сайт