Дзень беларускай навукі

Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя прыняла ўдзел у святкаванні Дня беларускай навукі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковы кіраўнік лабараторыі – старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Гаршкоў А. Д. і старшыня лабараторыі – студэнт 3-га курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)” Чубараў М. У. на выставе, прысвечанай сучасным дасягненням беларускіх вучоных, прадставілі свае даследаванні ў галіне сацыяльна-гуманітарнага развіцця.

На выставе былі паказаны вынікі работы на стаянцы-майстэрні Кавальцы 1 (Гродзенскі раён) пры дапамозе геаінфармацыйных сістэм, інфармацыйны рэсурс “Археалагічная карта Гродзенскай вобласці”, матэрыялы калекцыі з археалагічнага комплекса Дрысвяты, якія адлюстроўваюць працэс станаўлення першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.

 
 
 
 

Вход на сайт