У гасцях у прыгажосці
23 студзеня студэнты 1 і 3 курсаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам выкладчыкамі кафедры “Турызму і культурнай спадчыны” Кейко Ю.У. і Чувак С.В. наведалі творчую выставу народных майстроў Ваўкавышчыны. Выстава зладжана на пляцоўцы Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтру народнай тіворчасці (ГАМЦНТ), які з’яўляецца філіялам кафедры.
Суквецце талентаў самых розных накірункаў традыцыйных рамёстваў былі прадстаўлены як у выставачнай залі, так і ў ходзе майстар-класаў. Спецыяльную экскурсію для студэнтаў правяла Яніна Анатольеўна Барысевіч – галоўны спецыяліст ГАМЦНТ.
Чарговы візіт студэнтаў турыстычнай спецыяльнасці з мэтаю пашырэння кругагляду ў галіне традыцыйнай беларускай культуры – гэта чарговая магчымасць засвоіць важныя для прэзентацыі нацыянальнай культуры узоры. Такі светапоглядавы бэкграунд будучых спецыялістаў нацыянальнай турыстычнай індустрыі дапаможа ім ў творчай прапанове турыстычнага прадукту як ва ўнутраннім, так і ва ўяздным турызме.