Выкладчык факультэта – пераможца конкурса Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
Старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Дзмітрыевіч Гаршкоў прызнаны пераможцам штогадовага конкурса Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на лепшую кандыдацкую дысертацыю ў намінацыі “Гуманітарныя навукі”
(дысертацыя «Культура броме ў міжрэччы Заходняга Буга, Прыпяці і Нёмана: засяленне, храналогія, матэрыяльная культура», абаронена 6 чэрвеня 2024 г. у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар С.А. Піваварчык).
Калектыў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму шчыра віншуе Аляксандра Дзмітрыевіча Гаршкова з заслужанай узнагародай і жадае далейшых навуковых дасягненняў і перамог!