Пагружэнне вучняў ў таямніцы археалогіі Гродна
19 снежня, згодна з запланаваным раскладам, адбыўся чарговы занятак па падрыхтоўцы школьных каманд горада да штогадовай краязнаўчай гульні “Мой Гродна”. На занятку прысутнічала каля трыцаці вучняў з дзевяці школ горада. Тэма занятку – “Археалогія Гродна”.
Захапляльнае апавяданне апантанага кандыдата гістарычных навук Аляксандра Дзмітрыевіча Гаршкова вучням адкрыла для юных краязнаўцаў масу невядомага пра свой горад. І невыпадкова. Бо, па-большасці, калі гаворка ідзе пра археалогію Гродна, згадваюць пра раскопкі на Замкавай гары, на Каложы… І гэта − пра помнікі нашага сярэднявечча. А тут вучням даследчык на падставе вынікаў ўласных пошукаў і методык прыадчыніў археалогічны свет каменнага веку. І ўсё гэта – у межах горада. Цалкам іншы зрэз у гістарычным разуменні Гродна.
Пасля такіх сустрэчы, бесспрэчна хочацца стаць археолагам. Таму ў такія заняткі – не толькі практычнае набыццё старшакласнікамі новых ведаў пра Гродна, але і сапраўдная прафарыентацыя на наш гістфак.