Карэліцкія краязнаўчыя чытанні
13 снежня ў Карэлічах адбыліся ХV Карэліцкія краязнаўчыя чытанні “Карэліцкі край: гісторыя, культура, людзі”, арганізатарам якіх выступілі мясцовая раённая бібліятэка і Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Падчас працы канферэнцыі свае даследаванні прадставілі навукоўцы і краязнаўцы розных узроставых катэгорый. Выступаючыя звярталі ўвагу на розныя гістарычныя вехі развіцця Карэліччыны. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на канферэнцыі прадставілі дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны і студэнт 4 курса спецыяльнасці "Гісторыя" Мікіта Ляўковіч.