Культурная спадчына і гістарычная памяць
Выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прыняў удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі маладых даследчыкаў.
28 лістапада 2024 г. старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч прыняў удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі маладых даследчыкаў “Культурная спадчына і гістарычная памяць”, якая праходзіла на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Гаршкоў А.Д. на пленарным пасяджэнні прадставіў даклад “Грануламетрычны склад пяску і яго сувязь са стаянкамі фінальнага палеаліту (на прыкладзе басейна р. Нёман)”, прысвечаны папярэднім вынікам міждысцыплінарных даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках работы Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі.