Дакрануліся да прыгажосці
28 лістапада студэнты 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з выкладчыкам Карнелюком В.Р. сталі актыўнымі ўдзельнікамі адкрыцця выставы майстроў народнай творчасці з Ашмяншчыны.
Выстава адкрылася на пляцоўцы Гродзенскага абластнога метадычнага центра народнай творчасці, які з’яўляецца філіялам кафедры турызму і культурнай спадчыны.
Сапраўдным “Калейдаскопам традыцый” перад студэнтапмі прайшлі вырабы, выступленні і майстар-класы дзіўных адмыслоўцаў у народны’х рамёствах, спевах і музыкі. Вырабы з саломы, ткацкая прыгажосць, лялькі, якія адлюстроўваюць гадавы цыкл народных святаў, шапавальныя фігуркі жывёлаў і людзей, мастацкія вырабы з гліны, макрамэ, карціны ашмянскіх мастакоў – усё гэтае багацце Ашмянскага раёна ўбачылі будучыя спецыялісты турыстычнай індустрыі.
Важнасць такога знаёмства шматбаковая. Заўжды прыемна дакрануцца да таленту, ўбачыць цуд народнага мастацтва на ўласныя вочы. І, адчасова, задумацца пра лёс такога боку культуры, месца і патэнцыялу гэтай часткі нацыянальнай культурнай спадчыны ва ў унутраным і ўяздным турызме.